January 9th, 2021

crazy_time

пра Стамбул

Налады папярэдняга запicу cпрацавалi як трэба, i ён апублiкаваўся дакладна ў тую хвiлiну, калi я з невялiкай групкай беларусаў выхадзiла з хостэлу ў азiяцкай частцы Стамбулу, каб сустрэць новы год з вiдам на мора. I з палiцыяй, вядома. Справа ў тым, што з 9-й вечара да 10-й ранiцы першага студзеня ў Стамбуле абвясцiлi татальны лакдаўн, забаранiўшы ўвогуле з'яўляцца на вулiцы. Але на працягу дня мы чулi ад розных людзей, што турыстам усё ж такi можна выйсцi, толькi не ў цэнтр. Пад вечар нават спаймалi палiцэйскiх, якiя размаўлялi на ангельскай, i яны таксама сказалi, што можна. Таму ўсё было добра, дакументы праверылi, спыталi, цi не алкаголь гэта мы п'ем (нееееееее, ну хто ж у тэрмакубак марцiнi налiвае %)), павiншавалi i пайшлi.
DSC_5553.JPG
Collapse )